Сайт Архитектурно-строительного колледжа

Беларускі каляндар

У рамках Года кнігі адзначаюцца знамянальныя даты беларускага календара

910 гадоў з дня нараджэння прападобнай Е. Полацкай (дзень памяці адзначаецца 5 чэрвеня)
495 гадоў з часу выдання (1517) Ф. Скарынам у Празе першай кнігі Бібліі на тагачаснай беларускай мове
450 гадоў з часу выдання С. Будным кніг "Катэхізіс" і "Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам" на беларускай мове (Нясвіж, 1562)
430 гадоў з часу выдання Слуцкага Евангелля
95 гадоў з часу выхаду першага нумара беларускай газеты "Звязда" (9 жніўня 1917)
90 гадоў з пачатку выдання часопіса "Полымя" (1922)
90 гадоў з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (15 верасня 1922)
90 гадоў з дня заснавання Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (15 верасня 1922)
85 гадоў з часу выхаду першага нумара грамадска-палітычнай газеты "Советская Белоруссия" (2 жніўня 1927)
80 гадоў з пачатку выдання газеты "Літаратура і мастацтва" (1932)
80 гадоў з часу стварэння грамадскага аб’яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў" (27 мая 1932)
40 гадоў з часу стварэння кніжнага выдавецтва "Мастацкая літаратура" (1972)
745 гадоў з часу заснавання горада Магілёва (1267)
435 гадоў першаму гербу горада Магілёва (1577)
240 гадоў з часу заснавання Магілёўскай губерніі (1772)
200 гадоў з дня бітвы рускіх войск з войскамі Напалеона пад Салтанаўкай (ліпень 1812)

Юбілеі беларускіх пісьменнікаў

 20 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння Б. Тарашкевіча (1892-1938), беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы
14 лютага – 75 гадоў з дня нараджэння М. Стральцова (1937-1987), беларускага празаіка, паэта, перакладчыка, крытыка
25 лютага – 55 гадоў з дня нараджэння А. Пісьмянкова (1957-2004), паэта
11 мая – 65 гадоў з дня нараджэння Р. Баравіковай (1947), паэтэсы, перакладчыцы
7 ліпеня – 130 гадоў з дня нараджэння Я. Купалы (1882-1942), паэта, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі
4 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Я. Брыля (1917-2006), пісьменніка
19 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Б. Мікуліча (1912-1954), пісьменніка
23 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння П. Панчанкі (1917-1995), беларускага паэта, народнага пісьменніка
3 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння А. Адамовіча (1927-1994), пісьменніка
17 верасня – 100 гадоў з дня нараджэння М. Танка (1912-1995), беларускага паэта, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі
30 верасня – 120 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (1892-1991), беларускай пісьменніцы, публіцыста, мемуарыста, выдаўца
3 лістапада – 130 гадоў з дня нараджэння Я. Коласа (1882-1956), народнага паэта Беларусі
4 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Ц. Гартнага (1887-1937), пісьменніка і грамадскага дзеяча
14 лістапада – 200 год з дня нараджэння П. Багрыма (1812-1891), паэта
20 лістапада – 295 гадоў з дня нараджэння Г. Каніскага (1717-1795), пісьменніка, царкоўна-палітычнага і культурнага дзеяча
4 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння А. Русецкага (1912-2000), беларускага паэта, перакладчыка
22 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння А. Васілевіч (1922), беларускай пісьменніцы

Юбілеі беларускіх кніг

 50 гадоў – В. Быкаў "Здрада" (1962)
50 гадоў – В. Быкаў "Трэцяя ракета" (1962)
40 гадоў – В. Быкаў "Абеліск" (1972)
40 гадоў – В. Быкаў "Сотнікаў" (1972)
45 гадоў – У. Дубоўка "Жоўтая акацыя" (1967)
40 гадоў – У. Караткевіч "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1972)
35 гадоў – У. Караткевіч "Зямля пад белымі крыламі" (1977)
100 гадоў – Я. Колас "Песні-жальбы" (1912)
85 гадоў – Я. Колас "У глыбі Палесся" (1927)
80 гадоў – Я. Колас "Адшчапенец" (1932)
65 гадоў – Я. Колас "Рыбакова хата" (1947)
80 гадоў – А. Куляшоў "Па песню, па сонца!" (1932)
100 гадоў – Я. Купала "Сон на кургане" (1912)
90 гадоў – Я. Купала "Спадчына" (1922)
85 гадоў – Я. Купала "Магіла льва" (1927)
75 гадоў – М. Лынькоў "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў" (1937)
75 гадоў – М. Лынькоў "Міколка-паравоз" (1937)
85 гадоў – Я. Маўр "Чалавек ідзе" (1927)
65 гадоў – М. Танк "Кніжка пра мядзведзя" (1947)
55 гадоў – М. Танк "След бліскавіцы" (1957)
50 гадоў – М. Танк "Мой хлеб надзённы" (1962)
90 гадоў – М. Чарот "Завіруха" (1922)
90 гадоў – М. Чарот "Босыя на вогнішчы" (1922)
80 гадоў – К. Чорны "Бацькаўшчына" (1932) 

Год книги

Беларускі каляндар

Бібліятэка Пысіна

В мире мудрых мыслей

Пословицы о книге

Это интересно!


Разработка и администрирование сайта:
Островский Роман Александрович

© Архитектурно-строительный колледж 2006-2013

Hosted by uCoz